Пра фестываль

Канцэпцыя
Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”

Ідэя фестывалю

Садзейнічаць і развіваць працэс інтэграцыі беларускага тэатральнага мастацтва ў агульнакультурную сусветную прастору. Вызначыць месца і ролю беларускага тэатра ва ўсіх яго сферах і праявах у жыцці грамадства і дзяржавы. Сфармуляваць задачы тэатральнага мастацтва, дзеячаў тэатра, крытыкаў і установаў культуры і мастацтва па далейшым развіцці і ўдасканаленні тэатра на сучасным этапе.

Лепшыя фестывальныя спектаклі дазволяць пабачыць рэальныя змены ў тэатральным працэсе, новыя мастацка-пастановачныя рашэнні, вызначыць сваё месца ў агульнай мастацка-культурнай панараме.

Задачы фестывалю

  • абмен вопытам і збліжэнне нацыянальных тэатральных школаў;
  • азнаямленне беларускага гледача з дасягненнямі сусветнага еўрапейскага тэатра, выканаўчым майстэрствам, нацыянальнай драматургіяй, сцэнаграфіяй, музычным афармленнем спектакляў;
  • павышэнне ўзроўню тэатральнай крытыкі;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемаў мастацтва і культуры ўвогуле;
  • прапаганда тэатральнага мастацтва;
  • садзейнічанне ўсталяванню творчых сувязяў паміж драматычнымі тэатрамі;
  • падтрымка творчых кантактаў паміж вядучымі акцёрамі, рэжысёрамі, сцэнографамі краін-удзельніц;
  • набыццё вопыта правядзення шырокамасштабных міжнародных мерапрыемстваў;
  • умацаванне міжнацыянальных культурных сувязяў і сяброўства паміж народамі.

Фармат фестывалю

У праграму фестывалю уключаюцца як спекатклі традыцыйнага класічнага кірунку, так і сучасныя эксперыментальныя пастаноўкі. Дадзены прынцып фарміравання праграмы дасць магчымасць пабачыць усю палітру сучаснага тэатральнага мастацтва, паказаць найшырэйшы зрэз сучаснага тэатральнага жыцця. Беларуская грамадскасць, дзякуючы дадзенай акцыі, атрымае рэдкую магчымасць не толькі азнаёміцца з самымі перадавымі з’явамі тэатральнай культуры, якія выклікаюць вострую цікавасць і спрэчкі, але і адчуць агульную скіраванасць сусветнага тэатральнага руху, вызначыць месца беларускага тэатра ў гэтым працэсе.

Дэвіз фестывалю – “Тэатр без межаў” – адлюстроўвае імкненне арганізатараў даць тэатрам-удзельнікам унікальную магчымасць паказаць спектаклі, розныя па фармаце, жанры, драматургічным матэрыяле і рэжысёрскім рашэнні. Класічны традыцыйны тэатр можа таварышаваць з тэатрам сучасным, мадэрнісцкім і навацыйным па форме і змесце. “Тэатр без межаў” – гэта адкрытая прастора для абмену вопытам, дыскусій, творчага пошуку, узаемаабмену пастаноўкамі, выканаўцамі і пастановачнымі групамі.

Top



Пра фестываль

About Me

Міжнародны тэатральны фестываль «Панарама» заснаваны ў 2004 годзе. Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

© Copyright 2011. Міжнародны тэатральны фестываль "Панарама"