Гісторыя

Пра фестываль > Гісторыя

2009 год | 2007 год

Міжнародны тэатральны фестываль “Панарама” заснаваны ў 2004 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мініскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.

Першым вопытам стаўся І Міжнародны фестываль сучаснага тэатра “Адкрыты фармат”, які адбыўся ў Мінску з 28 лістапада па 14 снежня 2003 года. За 18 дзён мінскай публіцы буд прадстаўлены 21 спектакль з шасці краін свету.

З 14 па 23 кастрычніка 2004 года тэатр імя Янкі Купалы выступіў арганізатарам ІІ Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”, удзел у якім прынялі тэатры з шасці краін свету, прадставіўшы 13 спектакляў.

ІІІ Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама” прайшоў з 26 кастрычніка па 10 лістапада 2007 г. пад дэвізам “Адкрыты фармат”. У ім прынялі ўдзел тэатры з дзесяці краін свету.

IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама” прайшоў з 7 па 31 кастрычніка 2009 г. Арганізатары запланавалі не толькі паказ спектакляў, але і размаітыя круглыя сталы, майстар-класы, семінары, лекцыі. Таксама ў рамках фестывалю прайшоў ужо традыцыйны праект “Тэатр On-line” і канцэрт гуртоў, у якіх бяруць удзел артысты драматычных тэатра пад назвай “Тэатральны SOUND”.

Top



Пра фестываль

About Me

Міжнародны тэатральны фестываль «Панарама» заснаваны ў 2004 годзе. Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

© Copyright 2011. Міжнародны тэатральны фестываль "Панарама"