Тэатральны SOUND
Пра фестываль > Гісторыя > 2009 > Тэатральны SOUND
27 кастрычніка а 19-й гадзіне ў рамках фестывалю “Панарама” адбудзецца новы нечаканы праект “Тэатральны SOUND”. У гэты дзень на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца музычная феерыя з удзелам вядомых гуртоў, у якіх іграюць артысты драматычных тэатраў.
Выступяць:
“Дзеці Дзяцей”;
“Срэбнае вяселле”;
Дзяніс Паршын і гурт “StepHoll”;
“9-ы міліметр”;
“Маланка orchestra”,
а таксама ўзорны дзіцячы хор “Радасць” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У тэатральны свет – свет, у якім пануюць адвеку вызначаныя законы і правілы – урываецца новая, музычная, хваля. Яна не разбурае, не знішчае, але стварае нешта нечаканае, нябачанае і неверагодна прыцягальнае. Яна змушае гэты свет да зменаў, і старыя маскі набываюць новае жыццё.
Спектакль, канцэрт, феерыя, містэрыя – усімі гэтымі словамі можна акрэсліць тое, што вы пабачыце 27 кастрычніка ў Купалаўскім тэатры. Але ніводнае з іх не можа цалкам перадаць нечуваную і ўзнёслую атмасферу, створаную артыстамі-музыкантамі.
Рэжысёр праекта – Ігар Пятроў
Мастак – Вольга Мацкевіч
