Тэатр танца a|ch (Вільнюс)

a|ch тэатр быў заснаваны ў 2000 годзе харэографам Анжалікай Холінай пасля дзесяцігоддзя творчай працы ў асноўных тэатрах Літвы: Нацыянальным тэатры оперы і балета, Нацыянальным драматычным тэатры, Тэатры Оскараса Каршуноваса і іншых.

Ад моманту заснавання тэатр быў накіраваны на стварэнне арыгінальных прац, якія знаходзяцца на мяжы харэаграфічных магчымасцяў і ўяўлення.

У рэпертуары тэатра каля дзясятка пастановак, паказы заўсёды праходзяць пры аншлагах. Цікавасць уяўляе сваеасаблівы “мікс” у спектаклях – калі акцёры драматычных тэатраў граюць і танцуюць разам з балерынамі.

Тэатр шмат вандруе па Літве, за апошнія гады пабываў на гастролях і фестывалях у Венгрыі, Кітаі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Расіі, Даніі, Турцыі, Люксембургу, Бельгіі, Польшчы.

a|ch сёння – гэта найбуйнейшы тэатр танца Літвы, які займае асобнае месца сярод мастакоў і акцёраў.

Анжаліка Холіна працуе ў творчым тандэме са сцэнографам Марыюсам Яцоўскісам і мастаком па касцюмах Ёзасам Статкявічусам.


Л. Талстой

ГАННА КАРЭНІНА
танцевальны спектакль

Ганна Карэніна

Рэжысёр – Анжаліка Холіна
Сцэнограф – Марыюс Яцоўскіс
Мастак па касцюмах і грыме – Ёзас Статкявічус
Мастакі па святле – Тадас Валейка і Кароліс Юкніс

Прэм’ера – 18 верасня 2010
Спектакль ідзе 2 гадзіны 20 хвілін.

Ролі выконваюць: Беата Маліце, Мантас Вайцякунас, Гінтарас Высоцкіс, Крысціна Галаціце, Жывіле Байкшціце, Андрусь Бружас і інш.

Існуе шмат варыянтаў прачытання рамана “Ганна Карэніна”. Ён можа быць інтэрпрэтаваны як энцыклапедыя жыцця арыстакратыі Санкт-Пецярбурга другой паловы 19 стагоддзя дзякуючы мноству дробных дэталяў, якія апісвае Леў Талстой. Аднак каштоўнасць “Ганны Карэнінай” не толькі ў праўдзівай падачы гістарычных фактаў. Стваральнікаў спектакля прывабілі менавіта сэнсы, напісаныя паміж радкоў. Героі ў іх супярэчлівых і зменлівых унутраных станах прадстаўляюць універсальную структуру чалавечай свядомасці, у якой нявызначанасць і страх перад светам пераплятаюцца з жаданнем жыць і кахаць. Са стылістычнага пункту гледжання “Ганна Карэніна” Анжалікі Холінай уяўляе камбінацыю рэалістычнага аповеду і мадэрністскага патоку свядомасці. Такім чынам раздзяляльная рыса паміж “унутры” і “звонку” знікае. Мары, жахі і надзеі ператвараюць інтымны свет героя, у той жа час знешні, матэрыяльны свет уплывае на ўнутраныя рашэнні.

Спектакль “Ганна Карэніна” атрымаў Залаты Крыж сцэны як найлепшы спектакль сезона 2010 года ў Літве.


Анжаліка Холіна – адна з самых яскравых і вядомых харэографаў сучаснай Літвы, яе пастаноўкі з поспехам ідуць на найлепшых сцэнах краіны. Яна была ўзнагароджана тэатральнай прэміяй Святога Хрыстафoра (“Медэя”) і Залатым сцэнічным крыжам (“Атэла”) за найлепшыя пастаноўкі года. Паставіла пяць балетаў, больш за 50 танцавальных мініяцюр і 15 спектакляў.

У Акадэмічным тэатры імя Вахтангава з поспехам ідзе пастаўлены ёй спектакль “Бераг жанчын”, у якім занятыя толькі драматычныя акцёры.

У ліпені 2011 года Анжаліка Холіна была ўзнагароджана Ордэнам “Крыж Рыцара” за заслугі перад Літвой.

Top



Пра фестываль

About Me

Міжнародны тэатральны фестываль «Панарама» заснаваны ў 2004 годзе. Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

© Copyright 2011. Міжнародны тэатральны фестываль "Панарама"