Тэатр “Рампа” (Варшава)
Тэатр “Рампа” быў заснаваны ў 1975 годзе на Таргуўку (адзін з раёнаў Варшавы). Першым рэжысёрам быў Марыян Ёканціс, які стварыў у будынку былога Дома культуры музычны тэатр. Трэба адзначыць, што і па цяперашні час тэатр шмат увагі надае музычным спектаклям.
Зараз мастацкім кіраўніком тэатра з’яўляецца Ян Прахыра – вядомы акцёр і рэжысёр, былы мастацкі кіраўнік Сучаснага тэатра ў Вроцлаве, Новага тэатра ў Забжу, тэатра імя Юліюша Славацкага ў Кракаве.
Рэпертуарная палітра тэатра вылучаецца вялікай разнастайнасцю: дзіцячыя тэатры, мюзіклы, спектаклі паводле твораў класічнай і сучаснай драматургіі.
За час свайго існавання тэатр “Рампа” займеў шырокае кола сваіх аматараў, неаднаразова гастраляваў ў Еўропе і ЗША, выступаў на шматлікіх міжнародных тэатральных форумах.
В. Дунін-Марцынкевіч
ПІНСКАЯ ШЛЯХТА
Рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін
Пераклад – Барбара Крыжаноўская-Чарнавеская
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Сцэнаграфія і касцюмы – Вольга Мацкевіч
Харэаграфія – Маўгажата Фіялкоўска
У ролях: Мікалай Кучыц, Конрад Маршалэк, Вольга Шаманьская, Дамініка Лакомская, Мечыслаў Мараньскі, Марэк Францовяк, Магдалена Цвен-Ханушкевіч і інш.
Супольны польска-беларускі праект – спектакль па класічным творы беларускай драматургіі на польскай сцэне. Гарэзлівая, смешная і, разам з тым, надзвычай пазнавальная гісторыя на тэму жыцця беларускай шляхты ў польскай інтэрпрэтацыі. У спектаклі шмат музыкі, танцаў, акцёрскай фантазіі і сцэнічнага майстэрства – гэта сапраўды незабыўнае феерычнае дзеянне.
У галоўнай ролі (асэсара Кручкова) – Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.
